Міхел Коксі
Міхел Коксі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1499 ці 1499[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1592[4] ці 1585[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Raphael Coxie[d] і Michiel Coxie (II)[d] |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, дызайнер |
Мастацкі кірунак | Паўночнае Адраджэнне[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхел (Міхіль) Коксі (нідэрл.: Michiel Coxcie, 5 сакавіка 1499, Мехелен — 10 сакавіка 1592, Мехелен) — фламандскі мастак эпохі позняга Адраджэння.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Быў вучнем мастака Бернарта ван Орлея, які парэкамендаваў яму працягнуць навучанне ў Італіі. Міхел Коксі ў перыяд з 1530 па 1539 год жыў і працаваў у Рыме. Вярнуўшыся на радзіму, ён у 1539 годзе становіцца членам прафесійнага аб’яднання мастакоў — гільдыі святога Лукі. Да 1542 года ён пераязджае ў Брусель, а з 1546 года служыць прыдворным мастаком каралевы Венгрыі і Чэхіі Марыі Венгерскай.
Міхел Коксі быў вельмі пладавітым мастаком. Ён пісаў партрэты і фрэскі, творы біблейскай і гістарычнай тэматыкі, ствараў на дошках карціны для цэркваў (напрыклад, для мехеленскага Сабора Святога Румольда і брусельскага Сабора Святых Міхаіла і Гудулы). Да гэтага часу вядомы як таленавіты капііст карцін пэндзля Рагіра ван дэр Вейдэна і Яна ван Эйка.
Зноскі
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1499 годзе
- Нарадзіліся ў Мехелене
- Памерлі 3 сакавіка
- Памерлі ў 1592 годзе
- Памерлі ў 1585 годзе
- Памерлі ў правінцыі Лімбург (Нідэрланды)
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Памерлі 10 сакавіка
- Мастакі Фландрыі
- Прыдворныя мастакі
- Мастакі XVI стагоддзя
- Мастакі Адраджэння